3 снежня нарадзілася таленавітая паэтка Данута Бічэль-Загнетава. Мы ведаем яе як аўтара цудоўных вершаў, перакладаў і мемуараў. Данута Іванаўна прымала ўдзел у стварэнні і рэканструкцыі Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродне. Супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры шчыра віншуюць пісьменніцу і зычаць доўгіх гадоў жыцця і творчага натхнення.Фота з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.