Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Эх, скручу я дудку!

Такое зайграю,

Што ўсім будзе чутка

Ад краю да краю!” 

Францішак Багушэвіч – яркі нацыянальны паэт XIX стагоддзя, які імкнуўся абудзіць у народа пачуцці нацыянальнай самасвядомасці, любоў да роднай мовы і літаратуры. Ён узняўся на абарону “тутэйшага”, расказаў яму пра “бацькаву спрадвечную мову”, пра “сваю зямлю”, пра багатую гісторыю краіны. Нельга ўявіць беларускую літаратуру і гісторыю без яркай, шматграннай асобы пісьменніка.

У прадмове да другога зборніка “Смык беларускі” Францішак Багушэвіч звяртаецца да нас:“Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была “Дудка” – вот мы і зробім музыку…”. Музей гісторыі беларускай літаратуры не змог застацца абыякавым да такой прапановы і вырашыў “зрабіць музыку”. Спадзяемся, што да ўдзелу ў конкурсе далучыцца неабыякавая да ўласнай гісторыі, культуры і літаратуры моладзь.

Куратар – Ушылава Таццяна.

Кантакты: (017) 334-56-21,

https://www.facebook.com/bellitmuseum,

http://vk.com/bellitmuseum,

http://vk.com/dudka_belaruskaya,

Close Menu