Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Восеньскі фэст Кніжнай Феі”

20 лістапада пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая запрашае юных чытачоў на свята “Восеньскі фэст Кніжнай Феі”!

10:00 – літаратурная дзея “Знаёмцеся – Падабайка!”: сустрэча з казачніцай і героем яе кнігі хлопчыкам з віртуальнага свету! (для вучняў 1-6 класаў)

12:00 – літаратурная дзея “Прыгоды ў Грыбным каралеўстве”: сустрэча з казачніцай і героем яе кнігі няўрымслівым Панеёлусам! (для вучняў 1-6 класаў)

14:00 – інтэрактыўная дзея “Літаратурны квэст”: сустрэча з пісьменніцай і падарожжа гасцей імпрэзы па старонках кніг! (для вучняў 7-8 класаў)

Гасцей свята чакаюць:

  • інтэрактыўная прэзентацыя кніг;
  • гульні;
  • фотасесія.

Ва ўсіх наведвальнікаў імпрэзы будзе цудоўная магчымасць набыць кнігі пісьменніцы і атрымаць аўтограф і казачны экслібрыс Кніжнай Феі. Кожны, хто набудзе кнігу, атрымае салодкі камплімент ад пісьменніцы.

А яшчэ ўсе пакупнікі кніг прымуць удзел у разыгранцы “Шчаслівы чытач”.

Для ўдзелу абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363 56 21.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Шчыра запрашаем!

Кошт білетаў: 5 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu