Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ПРЭС-РЭЛІЗ

Вечарыны “На восеньскай мяжы”,

прысвечанай 110-годдзю Алеся Звонака,

115-годдзю Язэпа Пушчы і прэзентацыі

кнігі дакументальных аповесцей

“19 лет” Сяргея Грахоўскага

9 лістапада 2017 года ў 17.00 запрашаем у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры на імпрэзу праекта “ЛіТэАрт”, прысвечаную 110-годдзю Алеся Звонака, 115-годдзю Язэпа Пушчы і прэзентацыі кнігі дакументальных аповесцей “19 лет” Сяргея Грахоўскага.

У гэтым годзе адзначаюцца юбілеі Язэпа Пушчы і Алеся Звонака – ахвяр жахлівых палітычных рэпрэсій, якія вымушаны былі не толькі адбываць пакаранне за тое, чаго не рабілі, але вярнуцца на радзіму толькі праз доўгія гады. Падчас імпрэзы будзе прэзентавана кніга пісьменніка Сяргея Грахоўскага “19 лет” – дакументальныя аповесці аўтабіяграфічнага зместу, у якіх аўтар узгадвае сваё жыццё ў лагерах і ссылках, у якіх пісьменнік правёў 19 гадоў. Сяргей Грахоўскі лічыў сваім галоўным абавязкам расказаць пра свой час, сваіх сучаснікаў, сяброў, якія назаўжды засталіся маладымі.

Праект “ЛіТэАрт” – цікавае спалучэнне літаратуры і тэатра, калі Слова ператвараецца ў Дзеянне. Тэатр і літаратура – адны з тых відаў мастацтва, якія найбольш уражваюць. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і народны літаратурны тэатр “Жывое слова” пад кіраўніцтвам Алесі Сівохінай і Алеся Мойскага вырашылі аб’яднаць прыгажосць беларускага пісьменства і талент пачынаючых актораў у сценах музея.

Пра постаці творцаў і іх літаратурныя шляхі распавядуць Кастусь Цвірка, Лідзія Савік, Віктар Жыбуль, Уладзімір Арлоў. Прэзентуе кнігу аповесцей “19 лет” дачка пісьменніка – Таццяна Сяргееўна Грахоўская.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Close Menu