Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

ПРЭС-РЭЛІЗ

Безымянныйeqweqw

Васільком у жыце Беларушчыны

                                                   Назаўсёды застанецца Быкаў!

                                                    Рыгор Барадулін

 

3 мая 2017 года а 12 гадзіне пачаў сваю працу філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-дача Васіля Быкава”.

Жыццёвы шлях Васіля Быкава – аднаго з самых значных і самабытных творцаў беларускай літаратуры – пачаўся ў невялікай вёсцы Бычкі Ушацкага раёна. З Віцебшчынай звязаны дзіцячыя і юнацкія ўспаміны пісьменніка, тут адбылося першае знаёмства Васіля Быкава з літаратурай, пачалося захапленне мастацтвам. Менавіта ў гэты час заклаўся падмурак Васіля Быкава-пісьменніка.

Невыпадкова, што новы сезон філіял “Музей-дача Васіля Быкава” пачынае з выставы “Усе мы родам з дзяцінства…”. З 3 па 20 мая адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага прадмета з фондаў музея – венскага крэсла, што належала Уладзіміру Хведаравічу Быкаву — бацьку народнага пісьменніка Беларусі В.Быкава. На выставе будзе магчымасць:

  • даведацца пра дзяцінства пісьменніка;
  • пазнаёміцца з гісторыяй крэсла;
  • убачыць унікальныя фотаздымкі і малюнкі Васіля Быкава.

Чакаем Вас па адрасе: Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62. Праезд ад ст.м. Пушкінская (аўт. №219, маршрутка №1419).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, (017) 335-44-47

Эл.пошта: bellitmuseum@tut.by

 

 

 

 

Апошнія навіны