Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Прэс-рэліз

“Беларуская хатка”

(мемарыяльны музей Максіма Багдановіча)

у рамках “Ночы музеяў – 2017”

запрашае

на мерапрыемства “Беларускі вечар”,

якое адбудзецца 20 мая 2017 года

         У гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе стварэння Першага таварыства драмы і камедыі. Менавіта ў клубе інтэлігенцыі “Беларуская хатка” адбывалася гэтая знамянальная падзея. Сёння сімвалічным увасабленнем таго месца з’яўляецца музей “Беларуская хатка”.

Канцэрты беларускіх тэатральных калектываў пачатку ХХ стагоддзя (трупа Ігната Буйніцкага, Першага таварыства драмы і камедыі, трупа Уладзіслава Галубка) былі  сінтэтычнымі і складаліся з пастаноўкі беларускіх п’ес, танцаў, чытання твораў беларускіх аўтараў.

Праграма “Беларускага вечара” пабудавана па ўзоры тагачасных канцэртаў. У праграме – свецкія інтэрмедыі батлейкі з жыцця ХІХ стагоддзя з жывым музычным суправаджэннем, якія звяртаюць да вытокаў прафесійнага беларускага тэатра.

Затым – дэкламацыя твораў беларускіх аўтараў.

Нельга на “Беларускім вечары” абмінуць і спевы з танцамі. Увазе гасцей будзе прапанавана вясновая святочная праграма, якую зладзіць этнасуполка БДУКіМ пад кіраўніцтвам Таццяны Пладуновай.

Падчас “Беларускага вечара” можна будзе наведаць выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускі кірмаш” і набыць беларускі сувенір.

пачатак у 15.30

Уваход: вольны

Адрас: вул.Рабкораўская, 19 (ст.м. “Інстытут культуры”)

Тэл. 200-62-13

Апошнія навіны