ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача Васіля Быкава шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Петруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Безымянный              Безымянный                       Безымянный

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадстаўляе новы праект “Weekend”, які пачне свой старт 21 і 22 красавіка 2017 года. Мэта праекта – прыцягнуць увагу да дзейнасці літаратурных музеяў у выхадныя і святочныя дні. Першымі запрошанымі гасцямі праекта сталі вядомыя дакументальныя фатографы Артур Бондар і Аксана Юшко.

21 і 22 красавіка будуць адкрыты дзве выставы ў філіялах музея: “Цені зоркі Палын” у Літаратурным музеі Петруся Броўкі і “У пошуках выспаў” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Разам з работамі фатографаў Артура Бондара і Аксаны Юшко Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіць прадметы з фондаў музея: рукапіс Святланы Алексіевіч, архіўныя фотаздымкі, паштоўкі і інш.

Фатаграфіі Артура Бондара прысвечаны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС — тэме актуальнай і блізкай для беларускай літаратуры.

“Першы раз я трапіў у Чарнобыльскую зону ў красавіку 2007 года. З таго часу я зразумеў, што Зона — гэта не мёртвае і нежывое месца, агароджанае калючым дротам. Яна нашмат больш жыва, чым думаюць многія людзі. У мінулым годзе свет адзначыў 30-гадовую гадавіну з дня трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Я фатаграфую Чарнобыльскую зону ўжо 9 гадоў. Для мяне Зона — гэта таямніца, гэта загадкавая зямля, дзе кожны метр прасякнуты чалавечай болем і пакутамі.”

Фатаграфіі Аксаны Юшко прадстаўлены ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. І гэта невыпадкова. Аксана распавядае пра людзей, якія пакідаюць вялікія гарады і едуць на Волгу ў пошуках сваіх асабістых “выспаў”. На Волзе большую частку свайго жыцця пражыў і вядомы беларускі паэт Максім Багдановіч. Тут быў напісаны яго адзіны зборнік вершаў – “Вянок”.

“Пераезд з горада ў вёску — ужо рэальнасць у сучаснай Расеі, новая форма мінімалізму як ладу жыцця, якая ўласцiва ўсiм індустрыяльным супольнасцям. Шмат хто ў пошуках сябе і новых сэнсаў свядома адмаўляюцца ад кар’еры і вялікіх заробкаў і выбіраюць жыццё сярод прыроды, у коле сям’і і сяброў, у новых рэаліях і з новымі гарызонтамі”.

Праграма:

21 красавіка 19.00 – адкрыццё выставы “У пошуках выспаў” (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М.Багдановіча, 7а).

22 красавіка 17.00 – адкрыццё выставы “Цені зоркі Палын” (Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К.Маркса, 30).

Уваход на вернісаж вольны.

Апошнія навіны