ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача Васіля Быкава шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Петруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Пост-рэліз з адкрыцця выставы Юрыя Хілько

“Страцім-лебедзь… Палёт у вечнасць”

       14  сакавіка 2017 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя выставы Юрыя Хілько “Страцім-лебедзь… Палёт у вечнасць”.  У выставе прадстаўлены мастацкія работы вядомага беларускага графіка, загадчыка кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, ілюстрацыі да двух геніяльных твораў Максіма Багдановіча, паэмы “Страцім-лебедзь” і верша “Пагоня”, вяршыні беларускай патрыятычнай лірыкі пачатку ХХ стагоддзя. Частка работ захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, другая – была падрыхтавана Ю.Хілько непасрэдна да выставы, усе мастацкія працы экспануюцца ўпершыню.

У адкрыцці выставы прымалі ўдзел – Марына Запартыка, загадчык музея, Уладзімір Гілеп, старшыня Беларускага фонду культуры, Алена Бохан, прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па вучэбнай частцы, Глеб Отчык, сустаршыня Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, калегі, сябры, прыхільнікі таленту мастака. Юрый Хілько зрабіў шыкоўны падарунак – дзве работы “Шляхам паратунку” (2016 г.) і “Адзінота” (2017 г.) перададзены ў фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

 

         І.В. Мышкавец

Апошнія навіны