Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Максім Гарэцкі. “Ахвярую сваім «Я»…”27 лютага ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры  адбылася прэзентацыя выставы «Ахвярую сваім “Я”… », прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Іванавіча Гарэцкага і 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.

Вядучы  —   Гулева Вольга Барысаўна – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела.

З уступным словам выступіў Яцкевіч Дзмітрый Лявонцьевіч – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ён агучыў  мерапрыемствы, якія былі праведзены з нагоды юбілея Максіма Гарэцкага і што плануецца музеем яшчэ зрабіць.

Прагучалі выступленні:

  1. Вінярскага Алега Аляксандравіча – акцёра і рэжысёра Нацыянальнай дзяржаўнай  тэлерадыёкампаніі РБ (ўрыўкі з твораў М.Гарэцкага).
  2. Дасаевай Таццяны Мікалаеўны – доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.  “Маштабнасць асобы і творчай дзейнасці Максіма Гарэцкага”.
  3. Тарасавай Тамары Мікалаеўны – доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры і культуры, дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.  “Максім Гарэцкі і Першая сусветная вайна”.
  4. Голуб Тэрэзы Станіславаўны – кандыдата філалагічных навук, Лаўрэата літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага. “З гісторыі падрыхтоўкі і выдання творчай спадчыны Максіма Гарэцкага”.
  5. Грамадчанкі Таісы Канстанцінаўны – кандыдата філалагічных навук, настаўніцы гімназіі № 22. “Браты Гарэцкія – як яркія нацыянальныя тыпы”.
  6. Якубоўскай Таццяны Васільеўны – кандыдата геолага-мінералагічных навук “Лёсы Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх”.
  7. Губскай Вольгі Мікалаеўны – кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры рускай і беларускай моваў, выкладчыка беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. “Максім Гарэцкі ў кантэксце сучаснай культуры”.
  8. Рагойшы Вячаслава Пятровіча – доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.
  9. Гарэцкага Радзіма Гаўрылавіча – акадэміка, прафесара, галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, старшыні Фонду братоў Гарэцкіх, пляменніка Максіма Гарэцкага.

Саўген Паліна Мікалаеўна – аўтар выставы зрабіла каментарый па выставе.

Мерапрыемства наведалі – даследчыкі творчасці Максіма Гарэцкага, навукоўцы, музейшчыкі, бібліятэкары і студэнты.

Апошнія навіны