Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

5 лютага 2018 года ў 12.45 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з бібліятэкай № 14 імя Ф.Багушэвіча правялі мерапрыемства, прысвечанае 210-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Уступнае слова ўзяла – загадчык бібліятэкі № 14 імя Ф.Багушэвіча Наталля Анатольеўна Стрыгельская. Яна расказала аб ролі Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі беларускай літаратуры: “Адным з першых, хто выступіў на ніве новага беларускага пісьменства, літаратуры на роднай мове і шмат у чым вызначаючы дэмакратычны характар і напрамак яе далейшага развіцця, быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч”.

У мерапрыемстве прыняў удзел даследчык творчасці Дуніна-Марцінкевіча, кандыдат філалагічных навук Язэп Язэпавіч Янушкевіч. Ён расказаў пра жыццё і творчасць аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў ракурсе гістарычных падзей, якія адбываліся ў ХІХ ст.

У рамках мерапрыемства працавала перасоўная літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!” (ДМГБЛ). Экскурс па выставе правяла старшы навуковы супрацоўнік музея – Паліна Мікалаеўна Саўген.

Яна звярнула ўвагу наведвальнікаў, што выстава будзе працаваць увесь люты.

Мерапрыемства наведалі: настаўнікі і школьнікі 9 класаў СШ № 116, бібліятэкары.

Апошнія навіны