Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

time

14 лютага 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі
“Таямніцы імгнення”, прысвечанай гісторыі развіцця гадзіннікавай справы Еўропы ХІХ – пачатка ХХ ст.

Гадзіннікі…Без іх немагчыма ўявіць наша сучаснае жыццё. На іх стварэнне чалавецтву спатрэбіліся тысячы гадоў. У розныя эпохі існавалі вадзяныя, пясочныя, кішэнныя, камінныя. І людзям цікавыя менавіта старадаўнія гадзіннікі – бо гэта не толькі элементы інтэр’еру, але і знакі сямейных традыцый, маўклівыя захавальнікі гісторыі, і ёсць у іх нейкая асаблівая прыцягальная сіла, якая прымушае па-іншаму глядзець на час. Прадстаўленыя антыкварныя гадзіннікі Францыі, Англіі, Германіі ХІХ – пач.ХХ ст. ўжо самі па сабе ў нейкай меры рассейваюць “заняпад часу”, красамоўна перадаючы эпоху, у якой былі створаны. Некаторым экспанатам, якія змешчаны на часовай экспазіцыі, некалькі сотняў гадоў. Частка экспазіцыі – гадзіннікі розных тыпаў і памераў: камінныя, насценныя, падлогавыя, кішэнныя.

Таксама на экспазіцыі наведвальнікі пазнаёміліся з літаратурай Францыі, Англіі, Германіі тых часоў. Гэта і Льюс Кэрал з казкай “Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне”, якая ўпершыню была выдадзена ў Англіі ў 1865 г., творы Джорджа Байрана; творы аднога з выбітных французскіх раманістаў ХІХ ст. Віктара Гюго, рэаліста Анарэ дэ Бальзака і інш.

На вечарыну завіталі калегі з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: вядучы навуковы супрацоўнік Сінкевіч Алена Уладзіміраўна і навуковы супрацоўнік Мікіта Сяргеевіч Моніч. Выступоўцы распавялі пра час, калі былі зроблены гадзіннікі, што адбывалася ў мастацтве ў ХІХ – пачатку ХХ ст. А ўпрыгожваннем мерапрыемства было выступленне ансамбля “Barocco Duet” (Кацярына Буцько і Юлія Канавалава).

Вядучы навуковы супрацоўнік
навукова-асветніцкага аддзела Вольга Шаўчэнка

Апошнія навіны