Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Безымянный1 лютага 2018 года ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё  часовай  літаратурна-мастацкай  экспазіцыі “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча”,   прысвечанай   220-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту Адама Міцкевіча.

Падчас адкрыцця экспазіцыі госці ўбачылі ўнікальны метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча (1799 г.), метрычны запіс аб шлюбе Мацея Маеўскага і Ганны Гарэшкі (дзядуля і бабуля Адама Міцкевіча, 1763г.), метрыку аб хросце маці пісьменніка Барбары Маеўскай (1769 г.),  а таксама  прыклад такіх запісаў – рукапісныя метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла першай трэці ХІХ стагоддзя. Прыемным падарункам для гасцей сталі песні на словы Адама Міцкевіча і музыку Станіслава Манюшкі, песні філаматаў і філарэтаў у выкананні Тамары Рэмез (сапрана) і Святлены Немагай (партыя фартэпіяна).

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Кастусь Цвірка, Алена Стэльмах, Іван Саверчанка, Уладзімір Гілеп, Аляксей Шаланда, Зміцер Юркевіч, Святлена Немагай.

Экспазіцыя “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча” з’яўляецца пачаткам святочных падзей у юбілейны год. На ёй прадстаўлена шляхецкая гасцёўня ХІХ стагоддзя, дзе сустракаліся сябры, чыталі творы, музіцыравалі, што адлюстроўвае старонкі жыцця паэта-рамантыка Адама Міцкевіча.

Вядучы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела Таццяна Ушылава

Фота: малодшы навуковы супрацоўнік Аксана Жлобіч

Апошнія навіны