Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Конкурс “Музей для дваіх”ПРЭС-РЭЛІЗ

акцыі да Дня ўсіх закаханых

“МУЗЕЙ ДЛЯ ДВАІХ”

Увечары 14 лютага Літаратурны музей Петруся Броўкі будзе працаваць толькі для двух асоб, двух закаханых, якія атрымаюць магчымасць правесці вечар у цёплым куточку, у сэрцы сталіцы, асяродку літаратуры і мастацтва. Шчасліўцы ў незвычайных абставінах дакрануцца да патаемнага ў жыцці і творчасці Петруся Броўкі, апынуцца ў атмасферы шчырасці і цеплыні, калі вячэрні горад адкрыецца з іншага ракурсу, а цёплая гарбата сагрэе ў лютаўскую непагадзь.

Лірыка Петруся Броўкі кранальная і шчырая. Самыя вядомыя вершы паэта менавіта пра каханне. Песня “Александрына”, якая ў свой час стала сімвалам беларускай песеннай лірыкі, была любімай не толькі сярод беларусаў, але і за межамі нашай краіны. Верш “Пахне чабор” параўноўваюць з “пушкінскім” “Я помню чудное мгновенье”, але “броўкінскія” радкі маюць свой асабісты паэтычны водар — адметна беларускі.

Умовы для ўдзелу ў акцыі:

  • зрабіць літаратурна-рамантычны фотаздымак, падпісаўшы яго радком з верша Петруся Броўкі,
  • даслаць фотаздымак на адрас museum_brovka@tut.by або ў суполкі vk.com/museum_brovka ці facebook.com/museum.brovka,
  • пазначыць кантакты і імёны ўдзельнікаў для далейшай сувязі.

Аўтары лепшага фотаздымка вызначацца 12 лютага і атрымаюць магчымасць правесці самы незвычайны рамантычны вечар у цэнтры горада за кубачкам гарбаты з салодкім пачатункам.  Рамантыкі нададуць “лампавая” атмасфера, мяккія пледы, лагоднае святло свечак і жывая музыка ў цёплым літаратурным асяроддзі.

Якое моцнае каханне –

З’яднае двух, не разлучыць,

Адзінствам дум,

Адны жаданні,

Інакш яны не могуць жыць.

Пятрусь Броўка

 

Адрас: вуліца Карла Маркса, 30 кватэра №4;

Кантактны тэлефон: (017) 327-27-50.

Close Menu