ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача Васіля Быкава шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Петруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

“ДЗЕНЬ ГІМНАЗІСТА”

літаратурна-дакументальная экспазіцыя

 9 снежня 2016 года – 9 снежня 2017 года

       Літаратурным музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх, хто цікавіцца літаратурнай спадчынай сваёй краіны, наведаць літаратурна-дакументальную экспазіцыю “Дзень гімназіста”, якая адкрылася 9 снежня 2016 года.

Максім Багдановіч (1891 – 1917) – геніяльны паэт, таленавіты празаік, крытык, публіцыст, перакладчык, журналіст. Яго надзвычай шырокі дыяпазон творчасці, грунтоўнае веданне сусветнай і нацыянальнай літаратуры, гісторыі і культуры тлумачыцца і тым, што пісьменнік атрымаў класічную гімназічную адукацыю.

У 1902 годзе Максім Багдановіч паступіў вучыцца ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, у 1909 – 1911 гг. вучыўся ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі. І ў Ніжнім Ноўгарадзе, і ў Яраслаўлі працавалі выбітныя настаўнікі, пад час навучання М.Багдановіч знайшоў сапраўдных сяброў – Дзіядора Дзябольскага, Мікалая Какуева, Сяргея Арлеанскага, стасункі з якімі ён  працягваў і пасля атрымання атэстата сталасці.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Дзень гімназіста”:

– адкрывае новыя факты жыццёвай біяграфіі беларускага паэта, якія тычацца атрымання класічнай гімназічнай адукацыі;

– дэманструе каштоўныя экспанаты з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, у тым ліку рукапісы, сшыткі, атэстаты сталасці М.Багдановіча, яго братоў і сясцёр, пісьмовыя прылады, падручнікі і кнігі, якія выкарыстоўваліся пры навучанні ў прыходскіх вучылішчах, школах і гімназіях;

– прэзентуе невядомыя дагэтуль фотаздымкі выкладчыкаў, аднакласнікаў і сяброў М.Багдановіча, практычны вынік навукова-пошукавай дзейнасці супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Арганічнай часткай экспазіцыі з’яўляюцца інтэр’ерныя куткі “Пакой Максіма і Льва Багдановічаў”, “Кабінет Вярыгіна М.А., дырэктара Яраслаўскай мужчынскай гімназіі”. Працуе інтэрактыўная зона – у юных наведвальнікаў ёсць магчымасць апрануцца ў форму, якую насілі гімназісты і гімназісткі сто гадоў назад, пасядзець за старой партай, сфатаграфавацца на фоне аднаго з класаў Яраслаўскай гімназіі.

Кожнаму наведвальніку мы прапануем:

– самастойны агляд экспазіцыі;

– тэматычную экскурсію па матэрыялах экспазіцыі;

– музейна-педагагічны занятак “Дзень гімназіста”.

231

Адрас: г. Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце).

Час працы: штодня з 10.00 да 19.00 (каса – да 18.30).

Тэлефон для даведак/ запіс на экскурсіі – 8 (017) 334 42 69.

Апошнія навіны