ааааааааМузей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” ккккккккМузей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” еееееееееЛітаратурны музей Кузьмы Чорнага нннннннннЛітаратурны музей Максіма Багдановіча гггггггЛітаратурны музей Петруся Броўкі иииииииМузей-дача Васіля Быкава шшшшшшшшБеларуская хатка ккккккХата-музей Петруся Броўкі ппппппппФальварак “Ракуцёўшчына”

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Запрашаем наведаць

дакументальную выставу

“Адам Багдановіч. Мае ўспаміны…”,

прысвечаную 155-годдзю з дня нараджэння бацькі

 паэта Максіма Багдановіча (31.03.2017 – 11.04.2017)

Сёлета спаўняецца 155 гадоў з дня нараджэння Адама Ягоравіча Багдановіча, вядомага беларускага этнографа, фалькларыста, педагога, мемуарыста, захавальніка творчай спадчыны свайго геніяльнага сына.

Большая частка архіва А.Я.Багдановіча захоўваецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Гэта – фотаздымкі, дакументы, рукапісы, машынапісы, лісты, навуковыя працы, успаміны, дакументы па службовай і грамадскай дзейнасці. Найбольш каштоўную частку фонда складаюць мемуары.

Пры падрабязным знаёмстве з матэрыяламі А.Я.Багдановіча можна заўважыць, што ўспаміны пра іншых – гэта спосаб распавесці і пра сябе самога. Запісаныя ўспаміны пра дзяцінства можна лічыць своеасаблівым падручнікам па гісторыі і культуры Беларусі. А ва ўспамінах пра Ніжні Ноўгарад акцэнтуецца ўвага на сяброўстве з Максімам Горкім і сваёй ролі ў жыцці рускага пісьменніка. Адам Ягоравіч паказвае свой удзел у выхаванні і адукацыі сына Максіма Багдановіча, ролю сваёй бібліятэкі ў станаўленні яго як пісьменніка.

Успаміны – гэта спроба павярнуць кола гісторыі назад, пераасэнсаваць уласнае жыццё, яшчэ раз перажыць  трагічныя і шчаслівыя моманты …

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

maksimbagdanovich@gmail.com

Апошнія навіны