Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Батлейка

Прэс-рэліз

“Беларуская хатка” і “Фальварак Ракуцёўшчына”

запрашаюць на мерапрыемства

“Падарожжа ў чароўны свет батлейкі”,

якое адбудзецца 15.11.2017 года

ў 11.30 на базе ДУА “Красненская СШ Маладзечанскага раёна” і

ў 12.50 на базе “ДУА Чысцінская СШ Маладзечанскага раёна”

Ці бачылі вы калі-небудзь, як адчыняе свае дзверцы батлейка, як ажываюць лялькі, як пачынаюць расказваць сваю гісторыю, як вучаць добраму і цудоўнаму? Не бачылі?

Тады запрашаем Вас здзейсніць незвычайнае і цікавае падарожжа ў краіну батлеечнага тэатра, наведаць мерапрыемства – музейна-педагагічны занятак “Падарожжа ў чароўны свет батлейкі”.

Падчас вандроўкі Вы пазнаёміцеся з біяграфіяй Максіма Багдановіча і гісторыяй батлейкі, паглядзіце прадстаўленні – традыцыйную сцэнку на біблейскі сюжэт і свецкія інтэрмедыі XIX стагоддзя: “Сцэнка аб нараджэнні Ісуса Хрыста”, “Цар Ірад”, “Пор Індыйскі і Аляксандр Македонскі”, “Цыган з Цыганкай”, “Мацей і доктар”, “Антон і Антоніха з казой”, “Яўрэй з яўрэйкай”.

Максім Багдановіч – адзін з самых таленавітых паэтаў Беларусі пачатку XX стагоддзя. За свае 25 гадоў ён паспеў пакінуць даволі багатую спадчыну як паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык. Засталіся напаміны пра яго і ў тых мясцінах, дзе ён жыў і бываў, у Мінску і Ракуцёўшчыне.

Батлейка – гэта няздзейсненая мара паэта, які аднойчы, пачуўшы тэксты батлеечнага прадстаўлення, не змог застацца абыякавым і захацеў павандраваць са сваім тэатрам па вёсках, мястэчках і гарадах. Але хвароба не дазволіла зрабіць уласную батлейку. Супрацоўнікі музея вырашылі ажыццявіць мару паэта. І сёння, у XXІ стагоддзі, кожны мае магчымасць дакрануцца да нашай гістарычнай спадчыны, атрымаць асалоду і задавальненне.

Працягласць мерапрыемства: 40 хвілін.

Кошт мерапрыемства: 1 руб. 50 кап. з чалавека.

Месцы правядзення:

  • ДУА “Красненская СШ Маладзечанскага раёна”, Маладзечанскі р-н, в.Краснае, вул. 1 мая, 24
  • “ДУА Чысцінская СШ Маладзечанскага раёна”, Маладзечанскі р-н, пас. Чысць, вул. Цэнтральная, 4

Тэлефон для даведак: 8-01767-96-141