Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
Безымянный2

ПРЭС-РЭЛІЗ

Мерапремства

“Мы ўсе – з любові…”,

прысвечанага 75-годдзю

з дня нараджэння

Ніны Мацяш

Нінa Мацяш

I падстаўляць сваё плячо слабое,

Дзе хоць каго паратаваць змагу.

Мы ўсе – з любові, ўсе мы – да любові,

А як жа мы прад ёю ўсе ў даўгу!..

18 кастрычніка 2018 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Мы ўсе – з любові…”, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння паэткі, перакладчыцы, грамадскай дзяячкі Ніны Язэпаўны Мацяш.

Праз усю творчасць паэткі праходзіць матыў любові да бацькоў, да матулі, светлы вобраз якой на працягу ўсяго жыцця атуляў ад жыццёвых нягод, натхняў на творчасць, на любоў да роднай Беларусі. Паэтка ўслаўляе дабрыню, вернасць, адказнасць, аптымізм. Паводле думкі пісьменніцы, паэзія з’яўляецца крыніцай бясконцых пакут і ўзнёслых радасцей таго, хто яе стварае, – гэта своеасаблівы палёт і магніт зямлі. Паэзія Ніны Мацяш дае сілу крылам, моц духу і дзеліцца дарам любові.

У літаратурнай скарбонцы пісьменніцы зборнікі паэзіі “Агонь” (1970), “Удзячнасць” (1973), “Ралля суровая” (1976), “Прыручэнне вясны” (1979), “Поўны келіх” (1982), “Шчаслівай долю назаві” (1990), “Богава дрэва” (2004). Дзякуючы перакладам Ніны Мацяш, беларускія чытачы пазнаёміліся з творчасцю Жана Аліўе, Жоржа Сімянона, Антуана дэ Сент-Экзюперы, Ліны Кастэнкі і лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Віславы Шымборскай – усяго пятнаццаць кніг перакладаў з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моў. Ёю напісаны некалькі тэлесцэнароў і п’ес для тэатра, падрыхтаваны сем кніг для дзяцей. Паасобныя творы Ніны Мацяш выдаваліся за мяжой на рускай, украінскай, англійскай, польскай, французскай, нямецкай і балгарскай мовах. Многія вершы паэткі пакладзены на музыку, да некаторых – Ніна Мацяш напісала музыку сама.

Выстава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, створаная да мерапрыемства, прадстаўляе кнігі з аўтографамі, лісты, фотаздымкі, часопісы, якія звязаны з асобай, жыццём і творчасцю Ніны Мацяш.

У вечарыне возьмуць удзел пісьменнікі і сябры паэткі Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч, Раіса Баравікова, Алесь Камоцкі, Алесь Разанаў, Вера Буланда, этнограф Уладзімір Васілевіч, а таксама літаратуразнаўцы і прыхільнікі творчасці Ніны Мацяш.

Уваход вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Куратар мерапрыемства: навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая.

афіша кан.

Close Menu