Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
Автопортрет Михаила Лермонтова
Автопортрет Михаила Лермонтова

Сябры, запрашаем Вас наведаць літаратурна-мастацкую часовую экспазіцыю “Лермантаў у Маскве”, прысвечаную яшчэ адной грані таленту знакамітага рускага паэта, празаіка, драматурга Міхаіла Юр’евіча Лермантава – мастацкай.

На экспазіцыі Вы зможаце ўбачыць першую выяву маленькага Міхаіла Лермантава, партрэты яго бацькоў і “самай знакамітай бабулі рускай літаратуры”, Маскву ў пач. ХІХ ст. і Каўказ, які так захапляў пісьменніка сваёй прыгажосцю. На часовай экспазіцыі Вас чакаюць выданні твораў Міхаіла Юр’евіча розных гадоў (сярод якіх “Герой нашага часу” 1841 г.).

Ветразь

Бялее ветразь адзінокі
Там, дзе блакітны небасхіл.
Чым вабіць свет яго далёкі
Чым родны край яму не міл

Б’е хваля, вецер завывае,
І мачта гнецца і рыпіць;
Ды не! ён шчасця не шукае
І не ад шчасця прэч бяжыць!

Пад ім струмень святлей за просінь,
Над ім прамень нябесны той…
А ён, бунтоўны, буры просіць,
Нібыта ў бурах ёсць спакой!

(Пераклад А. Куляшова)

Close Menu