Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Кандрат Крапіва. Ад маленства да сталасці” стваралася да 120-годдзя Кандрата Крапівы, народнага пісьменніка Беларусі, класіка беларускай літаратуры, паэта, сатырыка, драматурга, празаіка, грамадскага дзеяча, літаратуразнаўцы, перакладчыка і лаўрэата шматлікіх Дзяржаўных прэмій. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўдны народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці Кандрата Крапіву да самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай літаратуры і культуры, таму экспазіцыя дае магчымасць прайсці па жыццёвай дарозе Кандрата Крапівы, дарозе вялікай, даўжынёй больш чым 90 гадоў, перагарнуць старонкі біяграфіі пісьменніка.   На выстаўцы Вы зможаце ўбачыць кнігі, дакументы, газеты, часопісы, фотадакументы, асабістыя рэчы, лісты, паштоўкі, тэлеграмы ад сяброў і калег, рукапісы і машынапісы. Найбольш каштоўныя рукапісы датуюцца сярэдзінай 1940-х гг. Значнае месца займае асабістая бібліятэка Кандрата Крапівы, якая змешчана ў чатырох кніжных шафах з кватэры пісьменніка, і яго рабочы стол 1950-х гадоў.

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Кандрат Крапіва. Ад маленства да сталасці” стваралася да 120-годдзя Кандрата Крапівы, народнага пісьменніка Беларусі, класіка беларускай літаратуры, паэта, сатырыка, драматурга, празаіка, грамадскага дзеяча, літаратуразнаўцы, перакладчыка і лаўрэата шматлікіх Дзяржаўных прэмій. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўдны народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці Кандрата Крапіву да самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай літаратуры і культуры, таму экспазіцыя дае магчымасць прайсці па жыццёвай дарозе Кандрата Крапівы, дарозе вялікай, даўжынёй больш чым 90 гадоў, перагарнуць старонкі біяграфіі пісьменніка.

На выстаўцы Вы зможаце ўбачыць кнігі, дакументы, газеты, часопісы, фотадакументы, асабістыя рэчы, лісты, паштоўкі, тэлеграмы ад сяброў і калег, рукапісы і машынапісы. Найбольш каштоўныя рукапісы датуюцца сярэдзінай 1940-х гг. Значнае месца займае асабістая бібліятэка Кандрата Крапівы, якая змешчана ў чатырох кніжных шафах з кватэры пісьменніка, і яго рабочы стол 1950-х гадоў.