Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
Безымянный2

ПРЭС-РЭЛІЗ

Канцэрта “Зімовыя гукі павольна плывуць

 харавой капэлы “АКАДЭМІЯ”

 Хор

 

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае радаваць сваіх наведвальнікаў літаратурна-музычнымі вечарамі  і запрашае 19 студзеня ў 17.00 на канцэрт “Зімовыя гукі павольна плывуць харавой капэлы “АКАДЭМІЯ” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Кожнае з зімовых святаў: і свецкі Новы год, і вялікія дні Каляд і Вадохрышча –  маюць свае традыцыі, якія сыходзяць у далёкую гісторыю, паданні, міфы. Сувязь паміж даўніной і сучасным святам – песні. Запрашаем Вас яшчэ раз адчуць святочны настрой з дапамогай прыгожых харавых спеваў.

Падчас мерапрыемства ў гасцей  музея будзе магчымасць наведаць часовую экспазіцыю “Філаматы. Ідэі праз стагоддзі”.

Рэпетруар хору “АКАДЭМІЯ” налічвае каля 170 твораў і ўключае, галоўным чынам, класічную музыку еўрапейскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў, апрацоўкі народных песень, сучасную харавую музыку. Вялікая ўвага надаецца ў хоры выкананню рускай і беларускай царкоўнай музыкі. За больш чым 35-гадовую гісторыю свайго існавання хор “АКАДЭМІЯ” станавіўся удзельнікам і дыпламантам дзесяткаў айчынных і замежных музычных форумаў і фестываляў. 

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13).

Уваход: 2 руб. – дарослыя; 1 руб. – школьнікі, навучэнцы і студэнты.

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

 

Канцэрт

Close Menu