Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian
  • “Прыехала Каляда на белым кані” (1 – 4 кл.)

Падчас свята вы зможаце:

  • даведацца пра традыцыю калядавання на Беларусі,
  • апынуцца ў гурце калядоўшчыкаў,
  • “ажывіць” калядную Казу, танчыць і спяваць з ёй у карагодзе,
  • стаць удзельнікам каманды “Ратаўнікоў Навагодняга свята”,
  • атрымаць сваю Калядную зорачку і, вядома, падарунак ад Дзеда Мароза.
  • “Гуканне вясны. Зазвінелі жаўронкаў свірэлі” (1 – 4 кл.)

Музейная праграма праходзіць у форме гульні. Вучні разам з супрацоўнікамі музея “гукаюць   вясну”, так як рабілі нашыя продкі. Занятак падмацаваны фальклорным матэрыялам.

  • “Пойдзем разам з намі святкаваць Купалле” (1 – 4 кл.)

Музейная праграма ў забаўляльнай форме знаёміць з традыцыямі святкавання Купалля на Беларусі.

  • “На Багача ўсяго багата” (1-8 кл.)

Музейная праграма ў забаўляльнай форме знаёміць з традыцыямі святкавання восеньскага свята Багач на Беларусі.

Інтэрактыўныя музейныя праграмы праводзяцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) па папярэдніх заяўках.

Тэлефон для даведак: (017) 363-56-21.   

Кошт: 5 руб. з удзельніка.