Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Імпрэза “Што наш музей?.. Тэатр!!!”Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў межах міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2018” 19 мая запрашае на імпрэзу “Што наш музей?.. Тэатр!!!”

Кожны наведвальнік, прыходзячы у музей, трапляе на свайго роду “спектакль” . Тэатр аднаго акцёра – так вобразна можам мы назваць працу музейнага экскурсавода. Штодня праз уласнае слова і экспанаты ён малюе карціну мінулага. Лёсы, людзі, гарады, вершы – усё гэта знітоўваецца ў музейным экскурсе ў адну карціну. Але хутка наступіць дзень, калі не толькі экспазіцыя, але і ўвесь музей ператворыцца ў адну вялікую тэатральную пляцоўку.

Завітаўшы ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча 19 мая, вы маеце магчымасць:

– адчуць сябе не толькі гледачом, але і ўдзельнікам музейна-тэатральнай дзеі;

– убачыць батлейку, тэатр часоў Максіма Багдановіча, сучасныя лялечныя тэатры;

– наведаць майстар-класы ад прафесіяналаў сваёй справы (акцёрскае і танцавальнае майстэрства, тэатральны грым, выраб лялек);

– паспрабаваць сябе ў ролі акцёра, што знаёміцца са сцэнаром, рэпетуе, робіць грым і вось-вось выйдзе на сцэну;

– паўдзельнічаць у ролевых гульнях;

– паслухаць майстроў мастацкага слова і цікавых музыкаў;

– цікава правесці час.

У пастаноўцы ўдзельнічаюць: тэатры “Жывое слова”, “Дом сонца”, “Змешаны лес”, “Мастерская впечатлений”, музейная “Батлейка” і “Лямцавая батлейка”; “LARP”; Кацярына Ваданосава і “Fantasy Orchestra”, гурты “Гарадскі вал”,“NZ”; школа танцаў “Kvartal” Юліі Шостак і школа акцёрскага майстэрства “Art-talk”; барды Андрэй Мельнікаў, Аляксей Жбанаў; літаратары Валерый Гапееў, Уладзь Лянкевіч, Яна Уладыка; удзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ), выкладчыкі БДУКіМ, супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і “Беларускай хаткі”.

Пачатак дзіцячай праграмы – 15.00; дарослай – 18.00.

Уваходны квіток: 5 рублёў.

“Праграмка” тут:

www.facebook.com/events/2032226050373947/

https://vk.com/nochmuseum2018

Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а.

Тэлефон для даведак: +375 17 334-42-69.

Close Menu