19 красавіка 2018 года
запрашаем Вас прыняць удзел у
ХХVІ Міжнародных Гарэцкіх чытаннях
“Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”,
прысвечаных 125-годдзю Максіма Гарэцкага
Чытанні адбудуцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 13).
Праблемнае поле канферэнцыі:
СЕКЦЫЯ “ЛІТАРАТУРА”
- Максім Гарэцкі ў кантэксце сусветнай літаратуры;
- Максім Гарэцкі як тэарэтык літаратуры;
- Максім Гарэцкі і сучасныя літаратурныя кірункі;
- Максім Гарэцкі і яго час;
- літаратурныя паслядоўнікі М. Гарэцкага
СЕКЦЫЯ “МОВА”
- мовазнаўчыя аспекты навуковай дзейнасці Гарэцкіх
СЕКЦЫЯ “МУЗЕЯЗНАЎСТВА. НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ, НАВУКОВАЯ І ГРАМАДСКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ”
- славутая дынастыя Гарэцкіх;
- ушанаванне памяці Максіма Гарэцкага.
Адкрыццё канферэнцыі – 10.00. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 9.00.
Унёсак для ўдзелу у канферэнцыі (папярэдняя інфармацыя) – 25,00 рублёў.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім дасылаць да 12 красавіка 2017 г. па адрасе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М.Багдановіча,13, 220029, Мінск, Рэспубліка Беларусь, альбо на электронную пошту: bellitmuseum@tut.by. Даведкі па тэл. 335 44 47.
Рабочыя мовы — беларуская і руская.