Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”

У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу – гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Бо менавіта Кушляны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў наша з вамі агульнае імя – “беларусы” і абудзіў наш сапраўдны голас і годнасць роднай мовы. З паэтычных зборнікаў Багушэвіча “Дудкі беларускай” і “Смыка беларускага” пачалося нацыянальнае адраджэнне беларусаў і аднаўленне ў новым часе беларускай дзяржаўнасці.

Гэта Францішак Багушэвіч ва ўмовах рабства і беззаконня ўзгадаваў у сабе волю і пачуццё свабоднага чалавека і праз паэзію стаў ратаваць з рабства ўвесь беларускі народ.

З 1990 года ў Кушлянах адчынены Літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба Ф.Багушэвіча. Захавалася хата паэта 1896 году пабудовы і каменная абора. Сам маёнтак Багушэвічы набылі аж у 1749 годзе і да 1940 году яго карысталі. Захаваўся стары парк на сядзібе. Ёсць у ім дрэвы з XVIII ст. і з XIX ст. Сядзіба і сёння дае магчымасць уявіць, як выглядаў шляхецкі маёнтак у XIX ст. А пахадзіўшы па сцежках і алеях, – адчуць сябе свабодным шляхціцам ці шляхцянкай з высокім пачуццём патрыятызму і годнасці.

У хаце экспануюцца рэчы, якія праменяць Багушэвічавай энергетыкай: пісьмовы стол, крэслы, рукапісы… Не так даўно належнае месца занялі і родавыя медальёны сям’і Багушэвічаў, гісторыя якіх сягае аж у XVIII ст. У медальёнах да энергетыкі Багушэвічаў далучаецца і моц часцінкаў мошчаў святых, якія прывезены Багушэвічамі з месцаў паломніцтва ў розныя часы. Гэтыя медальёны ахоўвалі род Багушэвічаў на працягу стагоддзяў ад хваробаў і няшчасцяў. А сягоння гэтыя сакральныя рэчы гояць душэўныя раны тым, хто прыйшоў у хату засведчыць сваю пашану і гонар славутаму суайчынніку; тым, хто сілы і талент свой аддае дзеля Бацькаўшчыны.

У каменнай аборы месціцца выстава прылад працы і прадметаў побыту беларускага сялянства канца XIX ст. – пачатку XX ст.

Непадалёку ад сядзібы наведвальнікаў сустракае Лысая гара, дзе, па легендах, некалі існавала язычніцкае капішча. Лысая гара кліча нас на адказную размову з душамі Дзядоў, якія, па нашых міфах, і жывуць на Лысых гарах і нас ахоўваюць і апякуюцца. Тут, у лясной цішыні на вяршыні гары адыходзяць ад нас мітусня і тлум; бегатня навыперадкі за карысцямі; Дзяды паказваюць нам наш сапраўдны набытак, нашу сапраўдную сутнасць. За гэта патрабуюць толькі адной платы – шанавання мовы і зямлі, якую мы прынялі ў спадчыну; моцы духу, каб гэта захоўваць і перадаць сваім нашчадкам.

Прыязджайце ў Кушляны! Можа тут вы знойдзеце адказы на пытанні, якія даўно шукалі…

Алесь Жамойцін 

Far far away, behind the word mountains, far from the countries Vokalia and Consonantia, there live the blind texts. Separated they live in Bookmarksgrove right at the coast

Навіны філіяла

Close Menu