Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

07 Май 2022
Expired!

“Жыцця даўгога каляіны”

7 мая а 11-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца мерапрыемства “Жыцця даўгога каляіны”, прымеркаванае да Дня Перамогі.

Вялікая Айчынная вайна раскідала сям’ю Броўкаў па розных мясцінах: жонка і сын былі вымушаны накіравацца ў Саратаўскую вобласць у эвакуацыю, а потым у Алма-Ату да сваякоў, маці паэта засталася ў родных Пуцілкавічах, браты змагаліся на франтах. Сцяпан i Аляксандр прайшлі вайну i засталіся ў жывых. Лёс малодшага, Канстанціна Броўкі, склаўся трагічна – ён загінуў падчас выканання аперацыі. Маці братоў, Алена Сцяпанаўна Броўка, была вывезена ў лагер Асвенцым, дзе і загінула, здзейсніўшы перад смерцю гераічны ўчынак – яна выратавала маладую дзяўчыну з суседняй вёскі. Лёс даў магчымасць Пятру Усцінавічу і яго жонцы Алене Міхайлаўне застацца жывымі і захаваць сваю сям’ю.

У 1944 годзе, у першыя дні вызвалення Мінска, разам з iншымi беларускімі пісьменнікамі Пятрусь Броўка вярнуўся ў разбураны горад, які быў, па розных падліках, спалены і зруйнаваны на 56-80%. Паэт уліваецца ў вір аднаўлення – удзельнічае i ў гаспадарчым, i ў культурным жыцці краіны, сябруе з моладдзю і сустракаецца з людзьмі старэйшага ўзросту, глыбока ўнікае ў жыццёвыя праблемы, дапамагае ix вырашыць.

На мерапрыемстве будзе распавядацца пра выпрабаванні сям’і Броўкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з каштоўнымі экспанатамі музея, а таксама разам рашыць крыжаванку па жыцці і творчасці Петруся Броўкі.

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

The event is finished.

Close Menu