Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

24 Верас 2022
Expired!

Літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”

24 верасня 2022 г. у Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе” пройдзе традыцыйны літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”.

Час правядзення: 12:00 – 16:00.

Адрас: в.Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”.

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры ўдзеле ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Завоссе – месца, добра знаёмае беларусам, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю. Нягледзячы на сваё аддаленае становішча і невялікія памеры, вёска Завоссе вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. А ўсё таму, што тут нарадзіўся адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва – паэт Адам Міцкевіч. Светлы цень нашага земляка, яго слава і справа і сёння служаць гонарам беларускага народа, прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне.

Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст., даведацца пра жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, у тым ліку і прадстаўнікоў сям’і знакамітага паэта, дакрануцца да літаратурнай і музычна-спеўнай спадчыны той пары.

Як і штогод, у межах свята рыхтуецца насычаная праграма, разлічаная на розны густ і ўзрост. Гасцей свята чакаюць займальныя лекцыі, цікавыя экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў, праграма мастацкай самадзейнасці, бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы.

Таксама ў праграме – інтэрактыўная пляцоўка гістарычнай анімацыі ад рэканструктара Юрыя Усціновіча, паэтычны канцэрт-пачастунак на словы Адама Міцкевіча і яго сяброў-філаматаў у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай, выступленне фолк-рок гурта “Тутэйшая шляхта”. Завершыцца праграма выступленнем арт-гурта “Беларусы”.

Падчас фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.

Падрабязная праграма – неўзабаве.

Уваход на фестываль вольны!

Кошт трансферу Мінск-Завоссе-Мінск – 25 BYN. Пры замове ад 10 месцаў – 20 BYN. Папярэдняе браніраванне месцаў: +375(17) 363-94-65, +375(17) 363-56-21. Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/baranovichi/events/performances/318776 або ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

The event is finished.

Close Menu