Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Запрашаем на пастаянную экспазіцыю!

2020-08-09 - 2020-12-31
12:00 AM
дзяржаўны музей гісторыі беларускай ліатаратуры (1)

This message is only visible to admins.

Problem displaying Facebook posts.
Click to show error

Error: An access token is required to request this resource.
Type: OAuthException
Solution: See here for how to solve this error

Date

15 ліп 2020 - 24 жнів 2020

Time

All Day

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Слова аб палку Ігаравым” у творчасці Леаніда Феадора”

З 14 ліпеня па 25 жніўня 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Слова аб палку Ігаравым” у творчасці Леаніда Феадора”.

Экспазіцыя знаёміць з геніяльным помнікам славянскай паэзіі к.ХІІ ст. “Слова аб палку Ігаравым”. На ёй прадстаўлены ілюстрацыі заслужанага мастака Расіі Леаніда Феадора да кнігі “Слова аб палку Ігаравым”. Міфалагічныя вобразы Старажытнай Русі” і сама кніга, а таксама факсімільныя выданні і даследчыя працы. Сярод іх – працы расійскага філолага, літаратуразнаўца, гісторыка культуры, акадэміка РАН Дзмітрыя Ліхачова.

Леанід Феадор – Член Акадэміі Расійскай славеснасці, дырэктар Музея Рускай Культуры, які больш за 40 гадоў вывучае і вобразна адлюстроўвае жамчужыну Рускай і сусветнай культуры “Слова аб палку Ігаравым”.   

У “Слове аб палку Ігаравым” апісаны падзеі з гісторыі зямлі Полацкай, дзе значнае месца адведзена полацкаму князю Усяславу Чарадзею. На экспазіцыі прадстаўлены даследчыя працы Дзмітрыя Ліхачова, Вячаслава Чамярыцкага і Міхаіла Булахава. Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з выданнем М.Г.Булахава “Слово о полку Игореве“ в переводах на славянские языки ХІХ –ХХ вв.”.

“Слова аб палку Ігаравым” перакладалі выдатныя беларускія пісьменнікі: Максім  Багдановіч, Янка Купала, Іван Чыгрынаў, Рыгор Барадулін і інш. Першы поўны празаічны пераклад “Слова” зрабіў Янка Купала ў 1919 годзе.  Яму належыць і адзін з найлепшых у славянскім свеце вершаваных перакладаў гэтай паэмы (1921). Зварот Янкі Купалы да твора ХІІ ст. сведчыў пра яго глыбока патрыятычны роздум над гістарычным лёсам сваёй Бацькаўшчыны.

На экспазіцыі наведвальнікі могуць пазнаёміцца з прыжыццёвым выданнем перакладу Янкі Купалы на беларускую мову “Слова аб палку Ігаравым”. 1938 г. (з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы). А таксама рукапіс перакладу Івана Чыгрынава “Слова пра паход Ігараў” (ад 20.10.1991), выданні з перакладамі Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Рыгора Барадуліна і інш.  (з фондаў ДМГБЛ). Пераклад Р.Барадуліна, выданы ў 1986 г., даследчыкі называюць адным з лепшым, што былі зроблены ў другой палове ХХ ст.

На выставе прадстаўлены мастацкія працы вядомых беларускіх мастакоў. Экспазіцыю ўпрыгожваюць археалагічныя знаходкі з Мінскага Замчышча.

 

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47                                  

Кошт: для сям’і (да 5 чалавек) – адзіны ўваходны квіток – 5 руб.,

школьнікам, навучэнцам, студэнтам – 1,5 руб., дарослым – 3 руб.