Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Запрашаем на пастаянную экспазіцыю!

2020-07-13 - 2020-12-31
12:00 AM
дзяржаўны музей гісторыі беларускай ліатаратуры (1)

This message is only visible to admins.

Problem displaying Facebook posts.
Click to show error

Error: An access token is required to request this resource.
Type: OAuthException
Solution: See here for how to solve this error

Date

22 чэрв 2020 - 05 Верас 2020

Time

All Day

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”

22 чэрвеня 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства” пачынае працаваць часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя  “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі і 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Міколы Аўрамчыка, Аляксея Пысіна, Аляксея Карпюка, Пятра Прыходзькі.

75 год прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу яна адгукаецца пякучым болем у сэрцы кожнага чалавека. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — значыць берагчы мір і гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.

На доўгія гады тэма Вялікай Айчынная вайны стала адной з галоўных у беларускай літаратуры і назаўсёды засталася ў творчасці тых пісьменнікаў, якія яе прайшлі ад першага да апошняга дня.

Аўтары экспазіцыі звяртаюцца да другой сусветнай вайны як адной з найвялікшых трагедый ХХ стагоддзя, якая прынесла смерць тысячам людзей і чалавецтва павінна гэта заўсёды помніць.

Часовая экспазіцыя адбываецца ў рамках праекта “Дыяменты прыгожага пісьменства”, які прымеркаваны да стагадовых юбілеяў беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, навукоўцаў.

На экспазіцыі прадстаўлены: кнігі з дароўнымі надпісамі Пятра Прыходзькі, Міколы Аўрамчыка, Івана Навуменкі, Аляксея Пысіна; юбілейны медаль “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, які належыў Міколу Аўрамчыку, рукапісныя вершы аб вайне, а таксама ўнікальныя перыядычныя выданні ваеннага часу.

 

 

Дата адкрыцця: 22.06.2020 

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.