Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

УсёПачынаеццаЧасовая экспазіцыя “Усё пачынаецца з “Буквара”, прысвечана адукацыі на Беларусі ў ХХ стагоддзі.

Сістэма адукацыі на працягу часу змянялася, праводзіліся розныя рэформы. І снавалі і розныя навучальныя ўстановы. У канцы ХІХ – на пачатку ХХ стагоддзяў былі пачатковыя і сярэднія школы, вучылішча і гімназіі, спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

На экспазіцыі можна пазнаёміцца з першымі падручнікамі, па якіх вучыліся нашы бацькі, бабулі і дзядулі. Гэта і “Першае чытанне для дзетак беларусаў” 1906 г. Цёткі. У 1920-30-я гады ў БССР вялася работа па забеспячэнні працоўным усіх нацыянальнасцей магчымасці атрымаць адукацыю на родных мовах. Прыкладам такіх падручнікаў з’яўляецца буквар Н. Сіўко, якія прадстаўлены на экспазіцыі. З 1969 г. пачынае выходзіць “Буквар” А. Клышкі, які ў1975 годзе быў аб’яўлены лепшай кнігай свету: кніга Анатоля Клышкі заваявала Гран-пры на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Лейпцыгу (Германія). Таксама на часовай экспазіцыі прадстаўлены сшытак Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Close Menu