Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Часовая экспазіцыя “Таямніцы імгнення”, прысвечаная развіццю гадзіннікавай справы Еўропы ХІХ – пачатку ХХ ст.

Гадзіннік … Без іх немагчыма ўявіць наша сучаснае жыццё. На іх стварэнне чалавецтву спатрэбіліся тысячы гадоў. У розныя эпохі існавалі вадзяныя, пясочныя, кішэнныя, камінныя. І многім людзям цікавыя менавіта старадаўнія гадзіннікі – бо гэта не толькі элементы інтэр’еру, але і знакі сямейных традыцый, маўклівыя захавальнікі гісторыі, і ёсць у іх нейкая асаблівая прыцягальная сіла, якая прымушае па-іншаму глядзець на час.

На экспазіцыі прадстаўлены гадзіннікі, якія былі створаны ў вядучых мастацкіх і гадзінных цэнтрах Германіі, Францыі і Англіі у ХІХ – пачатку ХХ ст. вядомымі майстрамі, многія з якіх працавалі на еўрапейскія двары. Мастакі стваралі прадметы ўзрушаючай прыгажосці і складанасці, і сёння ёсць магчымасць захапляцца гэтымі творамі мастацтва.

Экспазіцыя працуе да 30 сакавіка 2018 г.

Тэлефон для папярэдняга запісу: 334 – 56 – 21.

Таямніцы імгнення

Close Menu