Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Наш Васіль Быкаў.

Народны пісьменнік, дзяяч, гуманіст-мысляр.

Па-сапраўднаму народная Асоба ў гісторыі Беларусі.

Васіль Быкаў – усеагульнапрызнаны Чалавек Сусвету, бо вымярае з’явы і падзеі на прамой жыцця чалавецтва ў сістэме адвечных каштоўнасцей. Яго словы зразумелыя кожнаму, незалежна ад месца нараджэння ці месца пражывання. Таму постаць Быкава праз гады і стагоддзі валодае ўнікальнай здольнасцю яднаць самых розных людзей.

Галоўны месяц Васіля Быкава – чэрвень. Так атрымалася, што дзень нараджэння і дата смерці пісьменніка супалі (19 чэрвеня 1924 – 22 чэрвеня 2003) і назаўсёды засталіся з ім. Збалелая душа франтавіка адляцела ў трагічны для Беларусі дзень, які пераламаў лёс і самога Быкава, і стаўся сімвалам ягонай творчасці назаўжды.

З гэтай нагоды, працягваючыю ўжо закладзеную традыцыю, у святочна-ганаровым прадчуванні Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае гасцей на “Быкаўскія дні”, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава, якія пройдуць з 19 па 22 чэрвеня 2019 года ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў а.г. Ждановічы, што пад Мінскам.

Урачыстае адкрыццё “Быкаўскіх дзён” адбудзецца 19 чэрвеня 2019 года а 14-й.

Падчас мерапрыемства будуць ладзіцца: ганаровая высадка валошак у падарунак Васілю Быкаву, “Быкаўскае чаяванне” з успамінамі аб пісьменніку ад сяброў і блізкіх людзей, урачысты запуск “Пошты Васіля Быкава”.

Акрамя гэтага на працягу чатырох дзён на тэрыторыі Музея-дачы Васіля Быкава запланаваны кінапаказы на адкрытым паветры, эксурсіі па экспазіцыі, падчас якіх загучыць голас гаспадара дачы, ды іншыя цікавосткі.

Кожны наведвальнік Музея-дачы Васіля Быкава зможа выслаць ліст са словамі пісьменніка праз адмысловую “Пошту Васіля Быкава” ў любы куток Беларусі сваім сябрам і сваякам.

22 чэрвеня ў межах “Быкаўскіх дзён” а 11-й гадзіне на Усходніх могілках г. Мінска адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак і знічоў на магілу Васіля Быкава (збор у 10.50 ля брамы могілак).

Запрашаем ушанаваць памяць аб народным пісьменніку Беларусі Васілю Быкаве з 19 па 22 чэрвеня 2019 года ў Музеі-дачы Васіля Быкава (а.г.Ждановічы, вул. 6-ая Дачная, д. 62), які будзе працаваць з 12.00 да 18.00.

           19 і 22 чэрвеня ўваход у Музей-дачу вольны.

          Кантактны тэлефон: (29) 551-33-35; (017) 334-56-21.

 

Быкаўскія дні 19-22.06.2019 афіша

“Быкаўскія дні”

ў Музеі-дачы Васіля Быкава

“Векавечным словам Васіля

Ясніцца крывіцкая зямля…”

Рыгор Барадулін

Васіль Быкаў – Чалавек, якога яшчэ пры жыцці назвалі сумленнем нацыі. Яго імя стала сімвалам беларускай нацыі. Прыцягальныя душэўныя рысы, адметная шматгранным талентам асоба Васіля Быкава і кранальныя творы майстра – усё тое, што прыцягвае да постаці і творчасці пісьменніка.

Геніяў нацыянальнай літаратуры, якім стаў і Васіль Быкаў, трэба найперш чытаць. Яны прамаўляюць да нас не публічнымі выступамі, а сваімі творамі. Іх кнігі вышэйшыя за саму асобу пісьменніка.

Дата 22 чэрвеня 1941 года прайшла праз жыццё і творчасць Васіля Уладзіміравіча. Пісьменніку лёсам было наканавана выжыць пасля двух раненняў і аднаго пахавання, каб сказаць тое, што не сказаў яшчэ ніхто – суровую праўду вайны, за якую Васіль Быкаў змагаўся ўсё жыццё.

19 і 22 чэрвеня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры гасцінна запрашае ў “Быкаўскія дні” наведаць экспазіцыю Музея-дачы Васіля Быкава ў а.г. Ждановічы.

Ваенныя песні, успаміны пра Васіля Уладзіміравіча самых блізкіх людзей, яго сяброў, што будуць гучаць ў гэтыя памятныя дні, вернуць нас у “быкаўскі час”. Акрамя гэтага госці лецішча атрымаюць магчымасць

  • пагартаць альбом з фатаграфіямі Васіля Быкава;
  • прайсці па экспазіцыі;
  • пачуць голас гаспадара дачы.

У межах “Быкаўскіх дзён” кожны жадаючы атрымае магчымасць прайсці квэст, што дазволіць глыбей зазірнуць у таямніцы творчага і асабістага жыцця народнага пісьменніка.

! У “Быкаўскія дні” ўваход у музей вольны.

Кантактны тэлефон: 8(017) 335-44-47; +375(29)-345-67-52.

DSC_4503

Close Menu