Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

ДМГБЛПРЭС-РЭЛІЗБезымянный

“Беларуска-нямецкія Каляды”

сумесны праект

Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

і Цэнтра “Інстытут  нямецкіх даследаванняў” пры БДУ

Зноў за вокнамі зіма – час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Але мы любім гэту пару года. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды – свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі. А дзе мы зможам убачыць, як святкуюцца сапраўдныя беларускія, а яшчэ і нямецкія  Каляды? Так, у Музеі гісторыі беларускай літаратуры! Запрашаем  15 снежня ў 17:30 у наш Музей (вуліца М.Багдановіча, 13) на казачнае свята “Беларуска-нямецкія Каляды ”.

Вас чакае:

  • адкрыццё часовай экспазіцыі “Калядны вечар” вучняў Уладзіміра Сайко;
  • варажба;
  • майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
  • выступленне Народнага ансамбля народнай песні “Гаманіна”;
  • цікавыя і вясёлыя гульні;
  • “Батлейка”;
  • конкурс на лепшую святочную выпечку і самае прыгожае віншаванне;
  • абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак);
  • конкурс на самы “калядны” фотаздымак (пазначайце свае фотаздымкі ў Instagram #bellitmuseum)

і яшчэ шмат цікавага!

Майстар-класы пачнуцца ў 17:30, пачатак мерапрыемства ў 18 гадзіне.

 

Уваход на мерапрыемства па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефонах:  (8017) 334 – 56 – 21, (8017) 209 – 59 – 90 ці па E-mail  ifd@bsu.by.

     Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.М.Багдановіча, 13)

     Куратар мерапрыемства: малодшы  навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая

     Кантактны нумар: 334-56-21

афіша