Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Акцыя “Мая сям’я ідзе ў музей”Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 15 – 18 мая праводзіць  акцыю “Мая сям’я ідзе ў музей”, прымеркаваную да Міжнароднага дня сям’і.

Кожны чалавек імкнецца да вышынь у сваіх марах і жадае дасягнуць поспеху. Кожны дзень і кожную хвіліну мы змагаемся за сваё ўласнае месца ў жыцці і будуем свой адметны лёс. Але часта забываем, што трывалы будынак магчыма збудаваць толькі на трывалым падмурку. І для чалавека такім падмуркам заўжды з’яўляецца сям’я. І чым мацней і дружней сям’я, тым вышэйшы і прыгажэйшы атрымаецца ў чалавека лёс. Бо будзе ён трымацца на вялікім і моцным падмурку, якому не страшны ні вецер, ні дождж, ані землятрус, ані цунамі.

Найлепшым спосабам умацаваць і сплаціць сям’ю з’яўляецца сумеснае баўленне часу, агульныя справы і інтарэсы. Успаміны і роздумы старэйшых, гульні і смех малодшых робяць вашу сям’ю разумнай і вясёлай, аб’ядноўваюць у адзінае цэлае. А калі падчас такіх забавак з’явіцца магчымасць даведацца штосьці цікавае і карыснае… У-ух, якой моцнай і дружнай стане ваша сям’я!

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры вы знойдзеце ўсё, што неабходна для цікавага і пазнавальнага правядзення часу. Тут і гульні для дзяцей, і ўспаміны для дарослых… “Фэст. Гулянне ў народным стылі”; “Як хлеб да нас на стол прыйшоў”; “Беларуская цацка”; выстава буквароў; сустрэча з дзіцячым пісьменнікам А.Зэкавым і шмат чаго іншага. І ўрэшце, як пяро з крыла райскай птушкі, – яркая і захапляльная – інтэрактыўная экскурсія па новай часовай экспазіцыі “Падарожжа ў краіну маленства. Янка Маўр і дзіцячая літаратура”, у якой вас чакаюць гульні і конкурсы, пытанні і заданні па творчасці гэтага выбітнага дзіцячага пісьменніка.

Запрашаем на працягу тыдня з 15 па 18 мая 2018 г. завітаць у музей усёй сям’ёй. У гэты “тыдзень сям’і” ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры будзе дзейнічаць адзіны білет для ўсёй сям’і.

Прэзентацыя экскурсіі-гульні “Падарожжа ў краіну Маленства. Янка Маўр і дзіцячая літаратура.” адбудзецца 15 мая ў 15.30.

Правядзіце час разам з сям’ёй у музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Кошт адзінага білета для сям’і – 6 руб.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13 )

Кантактны тэлефон: 334-56-21

Close Menu