Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Паважаныя сябры!

Запрашаем на выставу мастацкіх работ Генадзя Чыстага“Яблычны рай”

Імгненна праскочыла лета… І вось ужо на двары жнівень, які гэтым разам прынёс беларусам багатыя дары. У Беларусі шануюць яблыні за іх уменне не згінацца пад ветрам, вытрымліваць вясновыя халады ў пару цвіцення і за вялікі, духмяны, сакавіты ўраджай. А мастак Генадзь Чысты лічыць, што “яблык – вечны, што з яго ўсё і пачалося на гэтым свеце”…

Генадзь Рыгоравіч Чысты – член Беларускага саюза мастакоў, вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Мінску 5 красавіка 1947 года, скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 годзе. Г.Р. Чысты стварыў экспазіцыі Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны”, Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, Дома-музея Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, музея-запаведніка Янкі Купалы “Вязынка”, ажыццявіў больш за сто выставачных праектаў.

З павагай ставіцца Генадзь Рыгоравіч да творчасці Максіма Багдановіча. Мастак ствараў экспазіцыі ў мемарыяльным Доме-музеі Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, у музеі паэта “Фальварак Ракуцёўшчына”. У актыве Генадзя Рыгоравіча грунтоўныя выставачныя праекты Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – “Максімаў сад”, да 100-годдзя казкі М. Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, “Дзень гімназіста”, “Застаецца Памяць…”, прысвечаная Н.Б. Ватацы.

У выставачным праекце “Яблычны рай” Генадзь Чысты раскрываецца, як таленавіты жывапісец. Ён працуе ў розных жанрах – партрэт, нацюрморт, пейзаж, у розных тэхніках – акварэль, пастэль. Ёсць у мастака любімы галоўны “герой” – гэта той самы яблык, на дрэве і ў кошыку, на стале і на траве, побач з кветкамі ці жбанкамі…

Яблык, з якога ўсё і пачалося…

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца

28 жніўня 2018 года а 18-й гадзіне

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

maksimbagdanovich@gmail.com

Афіша_Гарэцкі

Close Menu